Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Спыніў працу экалагічны «Зялёны тэлефон»

08.07.2026 15:11
Тэлефон працаваў бы і далей, калі б яго сацсеткі не былі абвешчаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
           .
Спыніў працу «Зялёны тэлефон» – адна з самых вядомых экалагічных ініцыятываў Беларусі.Лагатып «Зялёнага тэлефона»

Спыніў працу «Зялёны тэлефон» — адна з самых вядомых экалагічных ініцыятываў Беларусі. Інфалінія працавала амаль 10 гадоў  з 12 кастрычніка 2016 года, паведамляе «Еўрарадыё».

Інфалінія працавала б і далей, калі б яе сацсеткі не былі абвешчаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

На «Зялёны тэлефон» звярталіся людзі, якія сутыкаліся з экалагічнымі праблемамі  па дапамогу, парады ці падтрымку. Ініцыятыва дапамагла сотням актывістаў.

 Дзякуй за тое, што былі з намі, званілі, пісалі, вучыліся на вэбінарах і шчыра клапаціліся пра кожнае дрэва, чыстае паветра і правільнае сартаванне смецця,  піша каманда «Зялёнага тэлефона» ў развітальным лісце.  Тое, што ў Беларусі так шмат людзей, якія шчыра цікавяцца экалогіяй, неймаверна натхняе.

вс