Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Завочна будуць судзіць беларуса, які ўцёк ад пераследу праз мяжу на параплане

08.07.2026 18:36
Мужчына абвінавачваецца па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.
  .
Андрэй Суша справа. Здымак з сайта «Нашай Нівы»

Следчы камітэт Беларусі пачаў спецыяльную вытворчасць супраць 48‑гадовага Андрэя Сушыпаведамляе «Наша Ніва».

Мужчына абвінавачваецца па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: у абразе Аляксандра Лукашэнкі, абразе прадстаўніка ўлады, незаконным перасячэнні мяжы, абразе суддзі, садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, гвалце альбо пагрозе ў дачыненні да службовай асобы, гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім.

Андрэй Суша вядомы тым, што ў 2021 годзе, ратуючыся ад рэпрэсій, пераляцеў з Беларусі ў Літву на параплане з маторам.

вс