Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

АБСЕ прыняла рэзалюцыю па Беларусі, назваўшы рэжым Лукашэнкі крыніцай пагрозы для рэгіёна

09.07.2026 11:44
Аўтары дакумента звярнулі ўвагу на выкарыстанне беларускай тэрыторыі ў вайне Расіі супраць Украіны, гібрыдныя атакі на суседнія краіны, палітычныя рэпрэсіі.
      ,
Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, АБСЕFoto: youtube/screen

Парламенцкая асамблея АБСЕ на штогадовай сесіі ў Гаазе прыняла рэзалюцыю, прысвечаную сітуацыі ў Беларусі. Дакумент увайшоў у выніковую дэкларацыю асамблеі і закранае пытанні рэгіянальнай бяспекі, правоў чалавека і транснацыянальных рэпрэсій, паведамляе «Радыё Свабода».

У рэзалюцыі Беларусь пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі названа «крыніцай пагрозаў рэгіянальнай бяспецы». Аўтары дакумента звярнулі ўвагу на выкарыстанне беларускай тэрыторыі ў вайне Расіі супраць Украіны, гібрыдныя атакі на суседнія краіны, палітычныя рэпрэсіі, пераслед беларусаў за мяжой і размяшчэнне расійскіх войскаў і ядзернай зброі.

Асобна падкрэсліваецца неабходнасць падтрымкі беларусаў у выгнанні і ўдзелу дэмакратычных сіл Беларусі ў міжнародных структурах. Падчас сесіі таксама выступіў лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, які заклікаў не пакідаць па-за ўвагай беларускіх палітвязняў і рэпрэсіі, скіраваныя супраць антываенных выступленняў.

эж