Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За паўгода колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася больш як на 3%

09.07.2026 15:45
У гадавым вымярэнні, колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася больш як на 7%.
Беларускія пашпартыЗдымак: Беларуская служба Польскага радыё

Дзейны дазвол на пражыванне ў Літве на 1 ліпеня 2026 года мелі 48.613 грамадзян Беларусі, сведчаць статыстычныя даныя Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы.

Праведзены «Позіркам» аналіз паказаў, што за месяц іх колькасць зменшылася на 313, або на 0,64% (на 1 чэрвеня — 48.926), з пачатку 2026 года — на 1.673, або на 3,33% (на 1 студзеня — 50.286), у гадавым вымярэнні  на 3.674, або на 7,03% (на 1 ліпеня 2025-га  52.287), да 1 ліпеня 2024-га  на 13.922, або на 22,26% (62.535).

аз