Царква святога Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа ў Вудсайд-парку ў Паўночным Лондане, афіцыйна прызнаная адным з найзначнейшых архітэктурных дасягненняў Вялікай Брытаніі. Царкву ўключылі ў кнігу «100 будынкаў XXI стагоддзя», паведамляе «Свабода».
Беларуская мемарыяльная капліца месціцца ў кнізе пра архітэктуру побач з іншымі знакамітымі будынкамі Лондана, у тым ліку сусветна вядомымі славутасцямі, такімі як Вялікі двор Брытанскага музэю, стадыён «Уэмблі», будынкі Шатландскага і Валійскага парламентаў і іншымі знакавымі творамі сучаснай архітэктуры.
Царкву замовіў Святы Пасад для беларускай дыяспары Вялікай Брытаніі ў гонар 30-й гадавіны Чарнобыльскай ядзернай катастрофы 1986 года. Яна была асвечаная ў снежні 2016 года і завершаная ў 2017 годзе.
Гэта першая драўляная царква, пабудаваная ў Лондане пасля Вялікага пажару 1666 года.
Канструкцыя плаўна спалучае стагоддзі. Яна дэманструе традыцыйныя элементы драўлянай беларускай архітэктуры.
Царква святога Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народу месціцца ў раёне Фінчлі побач са Скарынаўскай бібліятэкай, заснаванай грэка-каталіцкім святаром, апостальскім візітатарам для беларусаў-каталікоў у замежжы айцом Аляксандрам Надсанам. Гэта сэрца беларускай супольнасці ў Лондане і ўвогуле ў Вялікай Брытаніі.
Беларускую царкву ў Лондане яшчэ ў 2017 годзе прызналі адным з найбольш энергаэфектыўных будынкаў сталіцы.
аз