Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі — Наша Ніва

12.07.2026 10:10
Прынамсі, калі чалавек упершыню з такім сутыкнуўся. Падыход змяніўся каля двух месяцаў таму.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: gpk.gov.by

Беларусаў, якія трапілі на ўлік за ўдзел у акцыях пратэсту ці іншую палітычную актыўнасць, а таксама ўсіх, хто доўгі час быў за мяжою, педантычна правяраюць на мяжы па вяртанні ў Беларусь. Але цяпер за «экстрэмісцкія» падпіскі звычайна не адпраўляюць на суткі — прынамсі, калі чалавек на такім трапіўся ўпершыню.

Падыход змяніўся каля двух месяцаў таму. «Нашай Ніве» вядома пра некалькі выпадкаў, калі ў людзей знаходзілі ў мабільніках выпадкова пакінутыя падпіскі на незалежныя медыярэсурсы ці акаўнты палітычных актывістаў, прызнаныя «экстрэмісцкімі», адвозілі ў РУУС, там выпісвалі папярэджанне і гэтым абмяжоўваліся.

— Калі б вы з такім ехалі раней, адправілі б на суткі, а цяпер такое распараджэнне,  казалі спецслужбісты на мяжы.

Пры гэтым невядома, ці абмяжоўваюцца папярэджаннем, калі ў чалавека знайшлі забароненыя падпіскі паўторна.

Сама праверка тэлефона праходзіць даволі дэталёва — вывучаюць галерэю фота, падпіскі і чаты ў тэлеграме, падпіскі ў інстаграме.

Крыніца: Наша Ніва/юл