Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская выступіць на Аспенскім форуме бяспекі ў ЗША

13.07.2026 12:39
Форум бяспекі адбудзецца 14-15 ліпеня ў Аспене ў штаце Каларада, паведаміла прэс-служба Офіса С.Ціханоўскай.
Святлана Ціханоўская ў студыі Беларускай службы Польскага радыёКрыніца: Беларуская служба Польскага радыё/Барыс Судзін

14–15 ліпеня Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у Аспенскім форуме бяспекі, адной з вядучых міжнародных платформаў па пытаннях бяспекі і знешняй палітыкі.

Форум штогод збірае кіраўнікоў дзяржаў, міністраў, ваенных лідараў, экспертаў і глабальных палітычных дзеячаў у Аспене ў штаце Каларада.

15 ліпеня Ціханоўская выступіць на панэлі «Кантынентальны дрэйф: Еўропа ў пераходным перыядзе».

У дзельнікамі панэлі будуць таксама генеральны сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (EEAS) Белен Марцінес Карбанель і міністр абароны і знешняга гандлю Бельгіі Тэа Франкен. Дыскусію будзе мадэраваць аглядальнік The Washington Post Пітэр Шпігель.

Сярод іншых удзельнікаў сёлетняга форуму — старшыня Генеральнай Асамблеі ААН Аналена Бербок, былы Вярхоўны галоўнакамандуючы Аб'яднанымі ўзброенымі саюзнымі сіламі ў Еўропе генерал Крыстафер Каволі, выканаўчы дырэктар Міжнароднага энергетычнага агенцтва Фаціх Бірол, былы намеснік дзяржсакратара ЗША Стывен Біган, сенатары ЗША, а таксама прадстаўнікі Белага дома, НАТА, ЕС, Microsoft, Lockheed Martin, Anthropic і вядучых міжнародных СМІ.

яс