Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ціханоўская выступіла за ўсталяванне бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі

14.07.2026 11:45
Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл звярнулася да польскіх мясцовых уладаў з з просьбай разгледзець магчымасць усталявання на Грунвальдскім полі гістарычнага бел-чырвона-белага сцяга.
Святлана Ціханоўская@tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская накіравала лісты Маршалку Вармінска-Мазурскага ваяводства і кіраўніцтву Музея Грунвальдскай бітвы з просьбай разгледзець магчымасць усталявання на Грунвальдскім полі гістарычнага бел-чырвона-белага сцяга.

Такім чынам палітык падтрымала грамадскую ініцыятыву беларусаў, пад якой ужо сабрана больш за тысячу подпісаў беларускіх палітыкаў, культурных і грамадскіх дзеячаў, гісторыкаў і актывістаў.

У сваім лісце Ціханоўская адзначыла, што Грунвальдская бітва — гэта супольная спадчына палякаў, беларусаў, літоўцаў, украінцаў і іншых народаў, якія разам абаранялі свабоду. Для беларусаў гэта адна з ключавых дат нацыянальнай гісторыі, а бел-чырвона-белы сцяг сімвалізуе гістарычную пераемнасць беларускай дзяржаўнасці і сучасную барацьбу за свабоду.

— Кожны год сотні беларусаў прыязджаюць на Грунвальдскае поле, каб ушанаваць гэтую перамогу. На жаль, у самой Беларусі ўлады мэтанакіравана выціскаюць памяць пра Грунвальдскую бітву і замяняюць яе расійскімі гістарычнымі наратывамі. Таму так важна захаваць гэтае месца як сімвал нашай агульнай еўрапейскай гісторыі, — адзначыла Ціханоўская.

У Офісе разумеюць, што сёлета рэалізаваць такую ініцыятыву можа быць складана, але спадзяюцца, што мясцовыя ўлады і арганізатары святкаванняў змогуць разгледзець гэтую прапанову пры падрыхтоўцы наступных угодкаў Грунвальдскай бітвы.

Крыніца: Светлана Тихановская/юл