Вядомую грамадскую актывістку Ніну Багінскую сілавікі затрымалі на вуліцы. Без усялякіх тлумачэнняў яны правялі агляд асабістых рэчаў жанчыны і забралі з яе сумкі кніжку. Пра гэта паведамілі «Белсату» відавочцы інцыдэнту. Невядома, якая менавіта кніжка была ў сумцы Багінскай. Гэтым разам абышлося без дастаўкі пенсіянеркі ў дзяжурную частку РУУС, але кніжку міліцыянеры вярнуць адмовіліся.
Твар актывісткі добра знаёмы сілавікам — яны і раней неаднаразова затрымлівалі яе на сталічных вуліцах. Нагодай былі значкі з выявай нацыянальнай сімволікі або нашыўкі. Не раз было такое, што нашыўкі з заклікам выпусціць палітвязняў супрацоўнікі міліцыі зразалі ў кабінетах РУУС. Шматлікія пратаколы і адміністрацыйныя штрафы нават склалі аснову крымінальнай справы.
вс