Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

КДБ пачало пераслед у звязку з дзейнасцю адукацыйнай ініцыятывы «Нацыя лідараў»

15.07.2026 10:24
Сілавікі ў Мінску правялі шэраг ператрусаў у родных людзей, якія, верагодна, звязаныя з адукацыйнай ініцыятывай «Нацыя лідараў», паведаміў заснавальнік Ігар Станкевіч.
Ілюстрацыйнае фотаФота: TUT.BY

Учора ў Ігара Станкевіча, вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне, прайшоў ператрус у яго мінскай кватэры. Ператрус праводзілі 5-6 чалавек, сярод якіх — супрацоўнікі КДБ. У знаёмых Станкевіча распытвалі пра ініцыятыву «Нацыя лідараў», якая ладзіць анлайн курсы па розных напрамках — ад грамадскага актывізму да складання ўласнага радаводу.

Пазней Ігар Станкевіч даведаўся, што ператрусы ў Мінску прайшлі мінімум у яшчэ трох чалавек, прычым супрацоўнікі КДБ пабывалі не толькі ў іхных кватэрах, але і ў кватэрах іх сваякоў ці блізкіх. Іх цікавіла тое самае: датычнасць да ініцыятывы «Нацыя лідараў».

У кастрычніку 2024 года ў пераліку «экстрэмісцкіх фармаванняў» на сайце МУС з’явілася «экстрэмісцкае фармаванне «Ордэн». Там згадваліся некалькі дваравых чатаў, але ў якасці інтэрнэт-рэсурсаў, праз якія нібыта ажыццяўляецца «экстрэмісцкая дзейнасць», у адпаведным рашэнні КДБ былі згаданыя сайт «Нация Лидеров» Telegram-канал і Telegram-чат «Нация Лидеров», You-Tube-канал «Нация Лидеров Онлайн-хаб», старонкі «Нация Лидеров» у Іnstagram і Facebook. У сакавіку 2026 года па рашэнні КДБ ініцыятыва была прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем». 

Ігар Станкевіч жыве ў вымушанай эміграцыі ў Польшчы, сацыяльныя сеткі ягонай ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы» прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй», імя і прозвішча даследчыка ўнесена ў агульную базу вышуку на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл