Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Узбекі не хочуць працаваць у Беларусі за 500 долараў

15.07.2026 17:20
Яны папрасілі вярнуць іх з Беларусі.
Image:
Image:TashkentSUE, Public domain, via Wikimedia Commons

9 ліпеня падчас візіту ў Беларусь прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева Мінск і Ташкент падпісалі міжурадавае пагадненне аб арганізаваным наборы і працаўладкаванні грамадзян Узбекістана для часовай працы ў Беларусі.

На гэтым тыдні ў Беларусь прыбыла дэлегацыя з Андыжанскай вобласці на чале з яе кіраўніком (хакімам) Шухратбекам Абдурахманавым. Амаль адначасова ў Беларусь вылецела і першая група з 255 жыхароў вобласці, якія выказалі жаданне працаваць у Беларусі.

— Гэтыя грамадзяне ў Беларусі будуць забяспечаны высокааплатнымі працоўнымі месцамі, адпаведнымі ўмовамі працы і сацыяльнымі гарантыямі, – паведамляў тэлеграм-канал хакіма.

Аднак, калі верыць відэазвароту, апублікаванаму сёння ў сацыяльных сетках, рэальнасць аказалася іншай.

На запісе, зробленым, імаверна, у Віцебску, вялікая група мужчын звяртаецца да Шухратбека Абдурахманава і скардзіцца на ўмовы, якія ім прапанавалі пасля прыезду.

Паводле іх слоў, падчас сустрэчы з прадстаўніком працадаўцы ім паведамілі, што заробак складзе каля 500 долараў на месяц, а выдаткі на харчаванне і пражыванне яны павінны будуць несці самастойна.

Яны сцвярджаюць, што на такія ўмовы не пагадзіўся ніхто з іх. Адзін з мужчын тлумачыць, што пасля аплаты асноўных выдаткаў ад заробку амаль нічога не застанецца.

Іншы ўдзельнік відэа сцвярджае, што на радзіме яны могуць зарабіць больш.

яс