Генеральная пракуратура Латвіі распачала крымінальную справу ў дачыненні да службовых асобаў памежнай службы Беларусі. Расследаванне будзе весці аддзел па абароне дзяржаўнай бяспекі Генпракуратуры.
Як паведамляе Reform.news, падставай стала заява Дзяржаўнай памежнай службы Латвіі, у якой сцвярджаецца, што з жніўня 2021 года міграцыйны ціск на латвійска-беларускай мяжы мае арганізаваны і сістэмны характар. Паводле латвійскага боку, дзеянні разглядаюцца не як асобныя спробы нелегальнага перасячэння мяжы, а як дзейнасць структуры, у якую нібыта ўваходзяць прадстаўнікі беларускіх памежных органаў.
У пракуратуры Латвіі адзначылі, што крымінальная справа дазволіць збіраць доказы, якія могуць быць выкарыстаныя для прыцягнення вінаватых да адказнасці, калі для гэтага ўзнікнуць прававыя магчымасці. Апошнія месяцы Латвія паведамляе пра найбольшы міграцыйны ціск сярод краін Балтыі.
эж