Чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў паміж Расіяй і Украінай прайшоў 16 ліпеня на тэрыторыі Беларусі, паведамляе дзяржаўнае агенцтва «Белта».
У пункце пропуску «Новая Гута» ў Гомельскай вобласці адбыўся абмен па формуле 501 на 31. Большую колькасць перадаў расійскі бок украінскаму.
Беларусь не ўпершыню ўдзельнічае ў арганізацыі і правядзенні абменаў ваеннапалоннымі, грамадзянскіх асоб, целамі загінулых ваеннаслужачых паміж Украінай і Расіяй.
Раней абмен ваеннапалоннымі адбыўся ў Беларусі 26 чэрвеня па формуле 160 на 160. У сваю чаргу 27 чэрвеня адбыўся абмен цывільнымі палоннымі па формуле 7 на 7.
аз