Сёння ў ходзе сустрэчы ў МЗС Беларусі Часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі Кшыштафу Ажане была перададзена інфармацыя, якая паступіла ў міністэрства па лініі праваахоўных органаў Беларусі, адносна падрыхтоўкі тэрарыстычнага акту на тэрыторыі Польшчы. Пра гэта паведаміла МЗС Беларусі.
У паведамленні гаворыцца, што асобай, якая асуджаная ў Беларусі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якая была нядаўна пазбаўленая польскімі ўладамі дадатковай абароны і права пражывання ў краіне, рыхтуецца тэрарыстычны акт. Паводле афіцыйнага Мінска, цэллю магчымай атакі могуць стаць непаўналетнія дзеці беларускай актывісткі, якая жыве ў Польшчы.
Матывам нібыта павінна стаць помста за тое, што жанчына недастаткова спрыяла захаванню для гэтага чалавека адпаведнага статусу ў Польшчы
МЗС Беларусі зазначыла, што дадатковыя звесткі па гэтым пытанні пры неабходнасці і па меры паступлення будуць перададзеныя польскаму боку па каналах узаемадзеяння паміж адпаведнымі кампетэнтнымі органамі дзвюх краін.
вс