Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця за найлепшую беларускую кнігу 2025 года

27.07.2026 14:57
У кароткі спіс увайшлі шэсць кніг, якія адлюстроўваюць шырыню тэм, жанраў і мастацкіх падыходаў у сучаснай беларускай літаратуры.
    7
Фінальная цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 7 лістапада ў Гданьскуфота: Беларускі ПЭН

Аргкамітэт прэміі імя Ежы Гедройця прадстаўляе кароткі спіс кніг, якія працягваюць барацьбу за адну з галоўных літаратурных узнагарод Беларусі. У фінал выйшлі шэсць выданняў, што адлюстроўваюць шырыню тэм, жанраў і мастацкіх падыходаў у сучаснай беларускай літаратуры.

У кароткі спіс увайшлі шэсць кніг, якія журы палічыла найбольш адметнымі сярод выданняў мінулага года, і якія адлюстроўваюць шырыню тэм, жанраў і мастацкіх падыходаў у сучаснай беларускай літаратуры:

«Цесля жыцця» — Сяргей Дубаўцэвіч (зашыфраваны ўдзел); «Халодныя землі»  Аляксандр Карнаўх; «Лірнік»  Аляксандр Касцюковіч; «Радзіна»  Збых Слупоўскі, «Боў і мерць у Хротне»  Дзяніс Трусаў; «Пентаквантар» (кнігі 1 і 2)  Арцём Шуканаў.

Прэмія імя Ежы Гедройця працягвае выконваць важную місію  падтрымліваць беларускіх аўтараў, пашыраць аўдыторыю сучаснай літаратуры і інтэграваць яе ў міжнародны кантэкст. Яна з’яўляецца не толькі ўзнагародай, але і інструментам культурнай салідарнасці і прызнання. У сённяшніх умовах прэмія набывае дадатковую вагу як сімвал устойлівасці і жывучасці беларускай культуры.

Фінальная цырымонія ўзнагароджання стане адной з ключавых падзей літаратурнага года і адбудзецца 7 лістапада ў Гданьску.

ав