Ініцыятыва MALDZIS набыла гравюру, на якой паказана, як выглядаў Брэст 360 гадоў таму.
Гравюра «Горад і замак Берасце Літоўскае» (арыгінальная назва «Urbs et Castellum Brestzie Litewski») была выдадзеная ў 1696 годзе ў нямецкім Нюрнбергу, яе аўтар — Эрык Ёнсан Дальберг. Гравюра дэталёва паказвае, як выглядаў горад да таго, як беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай Імперыі, паведамляе «Позірк».
Як адзначыў прадстаўнік ініцыятывы Рыгор Астапеня, гравюра паказвае Брэст «падобным на мноства еўрапейскіх гарадоў, якія захавалі сваю даўнюю архітэктуру».
Адзначаецца, што гэта адзіная дэталёвая выява старога Брэста, які быў знішчаны ў XIX стагоддзі ўладамі Расійскай імперыі для будаўніцтва Брэсцкай крэпасці.
Гравюра каляровая, з нанесенай ручной размалёўкай, памерам 35 на 49,5 см. На першым плане — панарама шведска-венгерска-казацкага войска ля сцен горада; у цэнтры — панарама і план Брэста з умацаваннямі, замкам, касцёламі і сінагогай.
Плануецца, што ў будучыні твор будзе бязвыплатна перададзены ў Музей гісторыі горада Брэста.
вс