Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўключыў дзве беларускія кампаніі ў санкцыйны спіс Украіны.
Гаворка ідзе пра зарэгістраваныя ў Мінску фірмы «Ростаграінвест» і «Трыял эксперт». Ва ўказе Зяленскага гаворыцца, што гэтыя кампаніі «датычныя да незаконнага вывазу ўкраінскага збожжа з часова акупаваных тэрыторыяў Украіны», паведамляе Радыё «Свабода» са спасылкай на партал «Позірк».
Асноўны від дзейнасці першай кампаніі — оптавы гандаль збожжам, насеннем і кармамі для сельскагаспадарчых жывёлаў. На сайце другой пазначана, што яна вырабляе, разлівае і фасуе раслінныя алеі. Вытворчасць размешчаная ў Наваельні Дзятлаўскага раёну Гродзенскай вобласці.
Кіеў рэгулярна ўводзіць санкцыі супраць беларускіх кампаній. У асноўным яны звязаныя з вайскова-прамысловым комплексам. Так, 3 жніўня Украіна ўнесла ў санкцыйны спіс кампаніі з Оршы і Маладзечна.
вс