Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускія праваабаронцы запатрабавалі рэабілітаваць 20 былых палітвязняў

15.08.2026 19:41
Яны патрабуюць ад беларускіх уладаў перагледзець законнасць утрымання ўказаных людзей пад вартай і ў зняволенні, адмяніць вынесеныя ім прысуды, правесці поўную рэабілітацыю і пакрыць нанесеную ім шкоду.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Shutterstock/Fanni_2021

Беларускія праваабарончыя арганізацыі запатрабавалі перагледзець прысуды 20 былым палітвязням, адмяніць іх і цалкам рэабілітаваць асуджаных. Сумесная заява была апублікаваная на сайце Праваабарончага цэнтру «Вясна»паведамляе reform.news.

Праваабаронцы заяўляюць, што пералічаныя людзі былі пазбаўленыя волі за рэалізацыю права на свабоду выказвання меркавання, мірных сходаў і асацыяцый. Гаворка ідзе аб пераследзе, звязаным у тым ліку з пратэстамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, распаўсюджваннем інфармацыі і антываеннымі выказваннямі.

Аўтары называюць палітычна матываваным пераслед Георгія Белавусава, Юрыя Берната, Івана Бурліка, Віктара Вярбіцкага, Яўгена Гомельскага, Аляксандра Дзмітрука, Уладзіміра Кандрацюка, Алега Каспяровіча, Мікалая Кісялёва, Івана Краўцова, Мікіты Ломскага, Юрыя Мядзведзіка, Аляксандра Паповіча, Кацярыны Сухавей, Ангеліны Тамковіч, Ігара Фаменкі, Ігара Фагелева і Георгія Чаўшніка.

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што вызваленне чалавека з-пад варты або пасля адбыцця пакарання само па сабе не ўстараняе наступстваў, якія былі выкліканыя палітычна матываваным пераследам. Яны патрабуюць ад беларускіх уладаў перагледзець законнасць утрымання ўказаных людзей пад вартай і ў зняволенні, адмяніць вынесеныя ім прысуды, правесці поўную рэабілітацыю і пакрыць нанесеную ім шкоду. Аўтары таксама заклікаюць спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.

вс