Беларускія лёгкаатлеткі Марыя Жодзік і Крысціна Ціманоўская, якія цяпер прадстаўляюць Польшчу, сталі прызёркамі чэмпіянату Еўропы ў Бірмінгеме. Жодзік атрымала срэбра ў скачках у вышыню, а Ціманоўская — бронзу ў жаночай эстафеце 4×100 метраў. Пра поспех спартовак паведамляе «Радыё Свабода».
У фінале Жодзік пераадолела планку на вышыні 1,95 метра і саступіла толькі ўкраінцы Яраславе Магучых. Для 29-гадовай ураджэнкі Баранавічаў гэта другое запар срэбра на найбуйнейшых міжнародных спаборніцтвах: у 2025 годзе яна стала другой на чэмпіянаце свету.
Ціманоўская разам з польскай камандай заняла трэцяе месца ў эстафеце. Гэта яе першы медаль дарослага чэмпіянату Еўропы пасля пераходу ў зборную Польшчы. Абедзве спартсменкі раней выступалі за Беларусь, але пасля падзей 2020 года пераехалі ў Польшчу і атрымалі польскае грамадзянства.
эж