У Беларусі працягваецца маштабны пераслед, звязаны з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам. Пасля таго, як універсітэт у Вільні прызналі «экстрэмісцкай арганізацый» сілавікі распачалі масавую крымінальную справу за «садзейнічанне і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці».
Станам на 17 жніўня, Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядомы прозвішчы больш як 110 студэнтаў ЕГУ і іх родных, якіх пачалі пераследаваць у Беларусі за іх навучанне ў ЕГУ. Агулам пад рэпрэсіі патрапілі 175 чалавек, калі лічыць таксама пацярпелых сямейнікаў студэнтаў.
Лічба пацярпелых можа быць значна большая, бо ўлады Беларусі намагаюцца схаваць рэпрэсіі, а людзі баяцца перадаваць інфармацыі аб фактах пераследу.
эж