Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рост рэальных даходаў беларусаў запаволіўся да мінімуму за два гады

17.08.2026 16:33
Рэальныя даходы адлюстроўваюць змены дабрабыту з улікам росту цэн, падаткаў і абавязковых плацяжоў.
 ,  ()
Плошча Перамогі, Мінск (ілюстрацыя)pixabay.com

Рост рэальных даходаў беларусаў фактычна перастаў паскарацца і ўжо некалькі месяцаў застаецца на адным узроўні. Паводле Белстата, у першай палове года яны павялічыліся на 8% у параўнанні з аналагічным перыядам летась — гэта найніжэйшыя тэмпы за апошнія два гады.

Рэальныя даходы адлюстроўваюць змены дабрабыту з улікам росту цэн, падаткаў і абавязковых плацяжоў. Пры гэтым эканоміка Беларусі за той жа перыяд вырасла толькі на 1,5%, што стварае прыкметны разрыў паміж дынамікай эканомікі і даходаў насельніцтва.

Асноўным фактарам росту застаюцца заробкі, на якія прыпадае каля дзвюх трацін усіх даходаў. Іх павышэнне эксперты звязваюць найперш з дэфіцытам кадраў: працадаўцы вымушаныя павялічваць выплаты, каб утрымліваць і прыцягваць супрацоўнікаў. Аналітыкі чакаюць далейшага запавольвання росту даходаў.

belsat.eu/эж