Верагоднасць новага расійскага наступу з поўначы на Чарнігаўскую або Кіеўскую вобласць залежыць перадусім ад правядзення мабілізацыі ў Расіі. Пра гэта заявіў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі ў інтэрв’ю «РБК-Украіна».
Паводле Скібіцкага, да выбараў Масква будзе імкнуцца дэманстраваць поспехі на асобных участках фронту, а пасля іх можа пачацца новая мабілізацыя. У выпадку яе правядзення Расія тэарэтычна здольная сфармаваць ударную групоўку да лютага наступнага года.
Разам з тым цяпер разведка Украіны не бачыць прыкмет падрыхтоўкі наступлення з поўначы.
— Няма войскаў для гэтага, — адзначыў Скібіцкі.
Паводле ГУР Украіны, расійская групоўка налічвае каля 670 тысяч вайскоўцаў баявога складу і яшчэ 65 тысяч чалавек у аператыўным рэзерве.
эж