Раніцай у аўторак, 18 жніўня, каля 8:00 у раёне Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне ўпаў невядомы беспілотнік, піша гомельскае выданне «Флагшток».
Пры падзенні адбылася дэтанацыя баявой часткі. Гук выбуху чулі ў суседніх мікрараёнах. Пра гэта пісала таксама адна з карыстальніц Threads, але пазней пост быў выдалены.
Паводле «Флагштоку», вуліца Прамысловая на пад’ездзе да заводу перакрытая.
— Інфармацыя аб перасячэнні ім (дронам — рэд.) дзяржаўнай мяжы і руху па тэрыторыі Беларусі на дадзены момант адсутнічае. Мадэль БПЛА пакуль невядомая. Абышлося без пацярпелых, — паведамляе выданне.
Улады не каментавалі інцыдэнту.
вс
здымак ілюстрацыйны