Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мігранты 150 дзён запар штурмуюць беларуска-латвійскую мяжу

22.08.2026 19:26
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.
,    20  2026 .       .
Мігранты, затрыманыя латвійскімі памежнікамі 20 жніўня 2026 года. З Беларусі яны прабраліся праз пракапаны тунэль. Крыніца: rs.gov.lv

Латвія 150 дзён запар фіксуе спробы мігрантаў нелегальна перайсці на яе тэрыторыю з Беларусі, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз масіву аператыўных звестак Дзяржаўнай памежнай аховы балтыйскай краіны.

З 25 сакавіка па 21 жніўня ведамства зафіксавала 9 тыс. 974 спробы незаконнага пераходу мяжы (у сярэднім 66 штосутачна).

З 1 студзеня па 24 сакавіка (83 дні) такіх спробаў было 141 (сярэднесутачны паказчык – менш за 2), агулам з пачатку года – 10 тыс. 115 (43 у дзень).

11 і 20 жніўня памежная служба Латвіі выявіла першыя два тунэлі, выкапаныя з боку Беларусі.

10 жніўня ў Латвіі пачалася аперацыя Vilkatis («Ваўкалак»). Заяўленая мэта – скараціць паток мігрантаў, якія незаконна перасякаюць мяжу з боку Беларусі.

У суме суседнія краіны ЕС, паводле падлікаў «Позірку», з пачатку 2026 года зафіксавалі 11 тыс. 723 спробы незаконнага пранікнення на сваю тэрыторыю па-за пунктамі пропуску (без уліку звестак па Польшчы за 21 жніўня, яны будуць апублікаваныя 23 жніўня). На долю Латвіі прыйшлося 86,2%, Літвы – 10,5% (1 тыс. 231), Польшчы – 3,2% (377).

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.

вс