Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларуская школа ў Варшаве працягвае набор на новы навучальны год. Заняткі праходзяць анлайн і афлайн

25.08.2026 17:37
Праграмы па прадметах звязаны з афіцыйнымі айчыннымі праграмамі, што надае сістэмнасць у навучанні.
 ().
Школа (ілюстрацыя).фота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё

Беларуская школа ў Варшаве прапануе навучанне дзецям з любой краіны свету і запрашае далучыцца да анлайн і афлайн заняткаў у новым навучальным годзе 2026-2027. У Варшаве беларуская школа працуе па суботах, паведамляе reform.news.

У школе арганізуюцца дадатковыя заняткі да адукацыі краіны пражывання па беларускім кампаненце прадметаў: мова і літаратура, чалавек і свет, гісторыя, мастацтва Беларусі, а таксама выяўленчае мастацтва, спевы, танцы і гульні, батлейка (да пяці гадзін на тыдзень). Для васьмікласнікаў мяркуецца арганізацыя ўрокаў па матэматыцы і польскай мове для падрыхтоўкі да абавязковых экзаменаў у польскай школе.

Праграмы па прадметах звязаны з афіцыйнымі айчыннымі праграмамі, што надае сістэмнасць у навучанні. Навучэнцы ў гэтым выпадку не адстаюць ад сваіх аднагодкаў на радзіме і пры спрыяльных умовах могуць бясстратна працягваць вучобу ў Беларусі.

Міністэрства адукацыі Польшчы штогод дае магчымасць навучацца ў прыдатных кабінетах, прадстаўляючы іх у бясплатную арэнду.

Навучанне праводзіцца па суботах у памяшканні школы № 395 Варшавы (ul. Staffa 21).

Запісаць дзяцей у школу можна па спасылцы.

вс