Дзяржаўная газета «Гродзенская праўда» у артыкуле галоўнага рэдактара Таццяны Сяргеевай абвінавачвае Польшчу ў падрыхтоўцы нападу. Аўтарка называе праграму «Усходні меч» «інструментам першага ўдару». На артыкул звярнуў увагу незалежны партал «Позірк. Навіны пра Беларусь».
Пры гэтым вайсковыя чыноўнікі сцвярджаюць адваротнае: міністр абароны Хрэнін дакладваў пра адсутнасць пагроз, а камандуючы ВПС Лукʼяновіч пацвердзіў стабільнасць абстаноўкі на мяжы і наяўнасць узаемадзеяння з суседзямі, нагадвае «Позірк».
Выданне зазначае, што артыкул у дзяржаўнай газеце можа быць прадвеснікам вяртання беларускіх уладаў да ранейшай грознай рыторыкі ў адрас заходніх суседзяў.
Крыніца: «Позірк. Навіны пра Беларусь»/юл
(/)