Лукашэнка заявіў, што ўлады Расіі зацікаўленыя ў беларускай мікраэлектроніцы. Паводле яго слоў, тавараабарот паміж краінамі расце.
— У тым, што мы разам будзем, супрацоўнічаючы, пераадольваць усялякія цяжкасці, — вы можаце нават у гэтым не сумнявацца, пра гэта ўжо казаў не адзін раз, сустракаючыся з прадстаўнікамі расійскага бізнесу, з кіраўніцтвам абласцей, рэгіёнаў. Таму ў нас такі сёння дзень будзе падвядзення некаторых вынікаў, а не прыняцця рашэнняў, я думаю. — заявіў Лукашэнка.
Пуцін адзначыў станоўчую дынаміку: за мінулы год тавараабарот склаў амаль 52 млрд долараў, за паўгоддзе — рост на 12,5%. Ён падкрэсліў важнасць захаваных у Беларусі савецкіх кампетэнцый у мікраэлектроніцы.
Беларускія электронныя кампаненты выкарыстоўваюцца ў расійскім узбраенні, якім РФ наносіць удары па Украіне.
Крыніца: «Позірк»/юл