Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Былой гомельскай журналістцы патрэбная дапамога, каб вярнуцца да любімай справы

31.08.2026 14:42
У 2025 годзе яна была дэпартаваная з Беларусі ў Літву за тры месяцы да вызвалення.
 .
Ларыса Шчыракова.Фота: ПЦ "Вясна"

Былая гомельская журналістка і палітзняволеная Ларыса Шчыракова цяпер жыве ў Беластоку і мае патрэбу ў падтрымцы. У 2023 годзе Ларысу асудзілі на 3,5 года калоніі. За кратамі яна страціла маці — на пахаванне жанчыну не адпусцілі і паведамілі пра смерць толькі праз месяц. Яе сын-падлетак вымушаны быў нейкі час чакаць на маці ў прытулку.

У верасні 2025 года Ларысу прымусова вывезлі з Беларусі ў Літву — за тры месяцы да заканчэння тэрміну. Цяпер яна чакае рашэння па справе аб міжнароднай абароне ў Польшчы. З-за Дублінскай працэдуры Ларысу могуць вярнуць у Літву.

Пакуль былая палітзняволеная не можа афіцыйна працаваць. Таму ёй патрэбная дапамога з жыллём, юрыдычнымі выдаткамі і набыццём тэхнікі, каб вярнуцца да любімай справы — фатаграфіі.

З заяўленай сумы збору ў 3 тысячы еўра ўдалося сабраць ужо больш за палову. 

ПЦ "Вясна"

нг