Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Курс амерыканскага долара, верагодней за ўсё, працягне расці

31.08.2026 16:47
Адначасова расійскі рубель на беларускім валютным рынку патаннеў.
.
.Pixabay

Беларускі рубель працягвае слабець да долара. На заканчэнне мінулага тыдня курс амерыканскай валюты на беларускім рынку дасягнуў гадавога максімуму — USD/BYN 3,0396. За пяць гандлёвых сесій долар падаражэў на 2,25%, а з пачатку года — амаль на 4,7%.

Адначасова расійскі рубель на беларускім валютным рынку патаннеў больш чым на адзін працэнт — да 3 рублёў 56 капеек за сто расійскіх рублёў. З пачатку года яго курс знізіўся амаль на 3,9%.

Паводле фінансавага аналітыка Міхаіла Грачова, у пачатку верасня расійскі рубель можа працягнуць слабець да асноўных валют. На гэтым фоне долар у Беларусі, верагодна, будзе расці.

На сусветных рынках амерыканскую валюту таксама падтрымала заява новага кіраўніка Федэральнай рэзервовай сістэмы Кевіна Уорша. Ён дапусціў, што рэгулятар можа рэагаваць на інфляцыю, калі яна не пачне зніжацца. Пасля гэтага верагоднасць павышэння стаўкі ФРС у верасні вырасла да 57%. Аналітык прагназуе, што ў Беларусі курс долара можа наблізіцца да адзнакі 3,085.

Крыніца: "Люстэрка"

нг