Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Навукова-папулярны зін «Pamyłka» выпусціў юбілейны нумар і абвясціў старт прэміі «Бізон Гіґс – 2026»

01.09.2026 12:00
«Бізон Гіґс» — гэта прэмія супольнасці беларусаў для беларускіх навукоўцаў, якія працуюць у галіне натуральных, дакладных навук або навук пра Зямлю. 
    2024 ,
Першая прэмія адбылася ў 2024 годзе, а цяпер арганізатары плануюць паўтарыць яе і зноў адзначыць беларускіх навукоўцаўфота з сацсетак прэміі

Летам выйшаў юбілейны, дзясяты нумар беларускага навукова-папулярнага зіну «Pamyłka». Каманда выдання адзначае, што за гэты час супольнасць прайшла вялікі шлях, і прапануе чытачам зазірнуць за кулісы праекта — даведацца больш пра яго ўнутраную кухню і планы на будучыню.

Адначасова супольнасць зіну «Pamyłka» абвясціла пра старт другой навуковай прэміі «Бізон Гіґс — 2026». Першая прэмія адбылася ў 2024 годзе, а цяпер арганізатары плануюць паўтарыць яе і зноў адзначыць беларускіх навукоўцаў.

«Бізон Гіґс» — гэта прэмія супольнасці беларусаў для беларускіх навукоўцаў, якія працуюць у галіне натуральных, дакладных навук або навук пра Зямлю. Далучыцца да прэміі можна не толькі як навуковец, але і як прыхільнік беларускай навукі.

Як паўдзельнічаць?

Па-першае, можна намінаваць беларускага навукоўца. Арганізатары прапануюць заяўляць людзей, якія працуюць у навуцы, дасягнулі значных вынікаў або ўдзельнічаюць у важных, на думку ўдзельніка, праектах. Намінаваць навукоўца можа любы беларус.

Па-другое, можна падтрымаць прызавы фонд фінансава. Ён фармуецца з унёскаў навукоўцаў, прыхільнікаў прэміі і мецэнатаў. Сёлета арганізатары плануюць сабраць 1000 еўра.

Па-трэцяе, калі спіс намінантаў будзе сфармаваны, кожны зможа прагаласаваць за свайго навукоўца.

Сачыць за графікам этапаў прэміі можна ў сацсетках зіна. 

ав