Мужчына быў затрыманы некалькі месяцаў таму і змешчаны ў віцебскі СІЗА-2. Пра гэта стала вядома «Віцебскай Вясне». Суд прыгаварыў яго да трох гадоў «хатняй хіміі» — абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Што канкрэтна яму ставілі ў віну, пакуль невядома.
Паводле звестак праваабаронцаў, да арышту мужчына працаваў на Наваполацкім заводзе тэхналагічных канструкцый і лічыўся адным з найлепшых слесараў. 30 траўня мінулага года ён заняў другое месца ў прафесійных спаборніцтвах.
яс