У жніўні 2026 года ў Беларусь прыбылі 4944 грамадзян Украіны, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, на што звярнуў увагу партал Позірк.
У ліпені, як заяўляла ведамства, іх было 6302, у чэрвені — 7669. Такім чынам, за апошні месяц лета ў параўнанні з першым іх колькасць зменшылася больш як у 1,5 раза.
Непасрэдна праз украінска-беларускую мяжу ў жніўні праехала 10 чалавек (у ліпені — тры, у чэрвені — сем), транзітам праз Польшчу — 4135 (5.393; 6.722 адпаведна), Літву — 766 (859; 873), Латвію — 33 (47; 67 адпаведна).
яс