Падчас археалагічных работ, якія праводзіліся на плошчы Пілсудскага ў цэнтры Варшавы, былі знойдзены фрагменты нямецкага прапагандысцкага плаката часоў акупацыі з беларускім надпісам.
— На ім намаляваны Гітлер, а надпіс «Гітлер-вызваліцель» — на беларускай мове, — паведаміў Славамір Кулінскі, прэс-сакратар кампаніі «Саксонскі палац».
Ён растлумачыў, што плакат быў створаны для Генеральнай акругі Беларусь (Generalbezirk Weißruthenien) у складзе Рэйхскамісарыята Остланд.
«Мэта прапаганды была простай: прадставіць нямецкае ўварванне 1941 года як вызваленне ад бальшавікоў/Сталіна, а Гітлера — як выратавальніка. Такім чынам немцы спрабавалі заручыцца падтрымкай часткі мясцовага насельніцтва і калабарацыяністаў. Ідэнтычны плакат быў таксама падфрыхтаваны для Украіны — з украінскім надпісам», — дадаў ён.
Падчас раскопкаў археолагі знайшлі вялікую колькасць фрагментаў спаленых плакатаў. У інтэрв'ю Польскаму агенцтву друку (PAP) Кулінскі растлумачыў, што, хутчэй за ўсё, плакаты былі кінутыя ў кучу і падпаленыя. Агонь затух і такім чынам захаваліся фрагменты гітлераўскіх плакатаў з беларускім надпісам.
яс