Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка запатрабаваў «страсянуць» моладзь, асабліва дзяцей школьнага ўзросту

03.09.2026 14:02
Беларускі ўзурпатар загадаў узмацніць фізічную падрыхтоўку ў школах, маўляў, каб у моладзі былі сілы.
Лукашэнка дае даручэнні чыноўнікам@pul_1

Загад «трэсці моладзь» прагучаў 3 верасня ў Мінску на сустрэчы з міністрам адукацыі Андрэем Іванцом. Пры гэтым фармальна лукашысты ўжо ўзмацнілі фізічную падрыхтоўку моладзі. Раней Мінадукацыі загадаў, каб у школах трэці ўрок фізкультуры перанакіравалі з гульняў на падрыхтоўку да фізічных нарматываў.

Таксама Лукашэнка запатрабаваў не ператвараць школьнае харчаванне ў «рэстараннае меню», а проста карміць дзяцей нармальным абедам з бульбай, мясам і малаком. Дарэчы, на прэс-канферэнцыі яшчэ 18 жніўня намеснік міністра адукацыі Уладзімір Далжанкаў назваў школьнае харчаванне «не абавязковай працэдурай».  З 1 верасня школьнае харчаванне ў Беларусі падаражэла на 5%.

Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь/юл