На працягу трыццаці гадоў прэмія Алеся Адамовіча адзначае творы, што робяцца важным голасам часу. У чацвер 3-га верасня, у афіцыйны дзень народзінаў класіка, Беларускі ПЭН абвесціў кароткі спіс прэміі. Фіналістамі сталі Сяргей Сашук са зборнікам «Голас пакалення свабоды», Вольга Касцюк з кнігай апавяданняў «Дубовые яблочкі», укладальніца і рэдактарка зборніка «Іду да вас, людзі» Алена Казлова, Юрка Ляшчынскі, Якуб Сушчынскі з рэпартажам «Памяць у Свіслачы», Арцём Шуканаў з раманам «Пентаквантар» і Марыя Пархімчык з раманам «Эйфарыя».
Алесь Адамовіч — літаратар, сцэнарыст, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа. У наступным годзе будзе 100-гадовы юбілей Алеся Адамовіча — і з гэтай нагоды ПЭН пачынае год, прысвечаны пісьменніку, з рознымі імпрэзамі, сустрэчамі і публікацыямі.
Крыніца: Беларускі ПЭН/юл