Беларускае прадпрыемства «Кантактмодуль», якое вырабляе панэлі кіравання, дысплэі, вылічальнікі і іншае спецыяльнае абсталяванне і супрацоўнічае з прадпрыемствамі расійскага ВПК, паведамляе БЕЛПОЛ.
Беларуская кампанія пастаўляла абсталяванне для падраздзяленняў СПА РФ, элементы для ваенных радыёперадатчыкаў Р-646-М1 і Р-646-М5, а таксама распрацавала клавіятуры для карабельнай сістэмы кіравання артылерыйскім агнём МР-123-02/3 «Багіра».
Пры гэтым прадпрыемства выкарыстоўвала заходнія электронныя кампаненты, у тым ліку амерыканскай кампаніі Texas Instruments з сядзібай у Даласе і еўрапейскай міжнароднай кампаніі STMicroelectronics, якая мае свой аперацыйны цэнтр у Швейцарыі.
яс