Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Алесь Бяляцкі выступіў у Амстэрдаме з лекцыяй пра свабоду і будучыню Беларусі

08.09.2026 16:30
У сваім выступе праваабаронца, між іншым, заклікаў інвеставаць у моладзевае лідарства.
   2014     .
Алесь Бяляцкі ў 2014 годзе быў госцем Польскага радыё. Фота: Wojciech Kusiński/Polskie Radio

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, старшыня ПЦ «Вясна« ды былы палітвязень Алесь Бяляцкі прыняў удзел у дыскусіі пра свабоду і барацьбу за правы чалавека ў Беларусі, якая 5 верасня прайшла ў амстэрдамскім культурным цэнтры «De Balie». У ёй узяла ўдзел таксама філосафка Вольга Шпарага, паведамляе «Вясна».

Алесь Бяляцкі распавёў пра сітуацыю ў краіне, будучыню беларускага грамадства і ўласны досвед праваабарончай дзейнасці і палітычнага зняволення.

— Улады актыўна выступаюць супраць еўрапейскага выбару беларусаў, пераследуюць тых, хто атрымлівае еўрапейскую адукацыю, удзельнічае ў міжнародным грамадскім жыцці, — заявіў старшыня ПЦ «Вясна».

У сваім выступе праваабаронца таксама заклікаў інвеставаць у моладзевае лідарства, даваць маладым лідарам сеткі і навыкі, неабходныя для дзеянняў ва ўсё больш складаных умовах — яны ніколі яшчэ не перажывалі такіх часоў.

— І нарэшце, мы павінны падтрымліваць Украіну, якая змагаецца за ўсіх нас, і падтрымліваць свабодную і суверэнную Беларусь — краіну ў сэрцы Еўропы, фактычна акупаваную Расіяй, якую выкарыстоўваюць супраць Украіны і Еўропы як гібрыдную зброю. І не толькі гібрыдную — Пуцін размясціў сваю ядзерную зброю ў Беларусі, ля мяжы Еўропы. Але беларусы не жадаюць ні гэтай вайны, ні гэтага рэжыму. Яны выразна паказалі гэта ў 2020 годзе, — падкрэсліў нобелеўскі лаўрэат.

Пасля Алеся Бяляцкага перад аўдыторыяй выступіла філосафка і фемінісцкая мыслярка Вольга Шпарага. Яна гаварыла пра ролю фемінісцкай салідарнасці, культуры клопату і мастацкага супраціву ў беларускім дэмакратычным руху.

У цэнтры яе выступу была тэма таго, як салідарнасць і ўзаемная падтрымка дапамагаюць грамадству супрацьстаяць рэпрэсіям і захоўваць здольнасць да супраціву.

аз