Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Гродне Анджэй Пачобут сустрэўся з сябрамі з СПБ

10.09.2026 16:32
Польскае МЗС спадзяецца на яго бяспечнае вяртанне ў Польшчу.
Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобутfacebook.com/andrzej.poczobut.9

Журналіст і актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут знаходзіцца ў сваім родным горадзе Гродне. Ён наведаў, сярод іншага, актывістаў Саюза палякаў у Беларусі і магілы жаўнераў Войска Польскага з верасня 1939 года ў Сапоцькіне.

Пачобут плануе заставацца ў Беларусі цягам тыдня, каб сустрэцца з сям’ёй і пазнаёміцца з актуальнымі патрэбамі польскай меншасці.

Роберт Тышкевіч (Robert Tyszkiewicz) з канцылярыі Сенату нагадвае, што, вызвалены ў красавіку актывіст, з самага пачатку заяўляў пра намер вяртацца ў Беларусь.

— Ён заяўляў, што намерваецца вяртацца ў Беларусь, што Гродна – яго родны горад, і што ён вельмі салідарны са сваімі суайчыннікамі, якія жывуць у Беларусі, — нагадаў палітык.

24 верасня Анджэй Пачобут павінен прыняць удзел у мерапрыемстве з удзелам польскай дыяспары ў Вашынгтоне.

Міністэрства замежных спраў спадзяецца на яго бяспечнае вяртанне ў Польшчу.

IAR/аз

Святлана Ціханоўская пра вяртанне Пачобута: У Беларусі сітуацыя не змянілася — рэпрэсіі працягваюцца

08.09.2026 14:25
Сёння стала вядома, што перад поўднем Анджэй Пачобут перасек польска-беларускую мяжу.

Легалізацыя праз самаліквідацыю? Саюз палякаў у Беларусі — закладнік рэжыму Лукашэнкі

09.09.2026 12:00
Прапанова рэжыму Аляксандра Лукашэнкі для беларускіх палякаў выклікае шмат абгрунтаваных сумневаў.