Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Фільм Андрэя Куцілы атрымаў на Венецыянскім фестывалі прэмію ўплыву «Залатога глобуса»

12.09.2026 17:22
Фільм пра Беларусь на Венецыянскім фестывалі паказалі ўпершыню за 40 гадоў.
.       .
Ілюстрацыя. Мокрая ад дажджу чырвоная дарожка на фестывалі. PAP/EPA/ETTORE FERRARI

Як адзначаецца на сайце Венецыянскага фестывалю, фільм «Лісты з маўклівай краіны» беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы, які расказвае гісторыі людзей, чыё жыццё змянілі рэпрэсіі, турма і выгнанне, атрымаў прэмію Golden Globes Impact Prize for Documentary (прыз за сацыяльны ўплыў у дакументальным кіно ад «Залатога глобуса» ў катэгорыі дакументальнага кіно)  піша Радыё Свабода.

Дакументальную прэмію ўплыву «Залатога глобуса» (Golden Globes Impact Prize for Documentary) уручаюць на Венецыянскім фестывалі ў якасці незалежнай узнагароды (Collateral Impact Award).

Гэтай прэміяй адзначаюць поўнаметражныя дакументальныя фільмы з афіцыйнай праграмы фестывалю, якія дэманструюць выдатнае мастацкае майстэрства і адначасова ўздымаюць найважнейшыя, вострыя сацыяльныя праблемы, заклікаючы да культурных змен.

нг