Юлія Міцкевіч з Аб'яднанага пераходнага кабінета паведаміла, што канкрэтныя імёны палітвязняў, якіх могуць вызваліць пасля візіту Джона Коўла ў Мінск, пакуль невядомыя. Але ўжо падрыхтаваны гуманітарны спіс найбольш уразлівых зняволеных — людзей сталага ўзросту, з цяжкімі захворваннямі, тых, хто знаходзіцца ў найгоршым фізічным стане.
Да прыёму вызваленых рыхтуюцца праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы: шэлтар «Краіна для жыцця», «Вольныя», Dissidentby, «Вясна», BYSOL ды іншыя.
У шэлтары ўжо падрыхтаваныя неабходныя рэчы, лекі і мабільныя тэлефоны. Таксама там будуць валанцёры, якія пры патрэбе змогуць аказаць першую медыцынскую дапамогу.
Былы палітвязень Ігар Лосік напісаў у Фэйсбук, што з Віцебскай калоніі раней вывезлі чатырох чалавек з ліку палітзняволеных.
Крыніца: Белсат
нг