Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Было парушана ключавое правіла гандлю — Мікалай Статкевіч пра вызваленне палітвязняў

17.09.2026 15:45
Палітык выказаў расчараванне ў тым, што на свабоду выйшлі толькі 25 чалавек.
  ( ).
Мікалай Статкевіч (архіўны здымак). screen/youtube, канал Мікалая Статкевіча на You Tube

— Калі купляеш нейкі тавар і загадзя пачынаеш публічна выказваць сваю зацікаўленасць у набыцці яго вялікай колькасці, то прадавец аўтаматычна падыме кошт гэтага тавару, — такім чынам у сваім Тэлеграм-канале Мікалай Статкевіч падсумаваў расчараванне  колькасцю палітвязняў, якія былі вызваленыя ўчора ў вынік візіту ў Мінск амерыканскай дэлегацыі на чале са спецпрадстаўніком адміністрацыі ЗША Джонам Колам.

Палітык павіншаваў вызваленых ды іх блізкіх, а тым, хто яшчэ ў зняволенні, зычыў цярпення і волі.

 Шчыра кажучы, чаканы вынік. Бо было парушана ключавое правіла гандлю, якое павінны ведаць не толькі спецыялісты па «здзелках», але і любы звычайны пакупнік. Калі купляеш нейкі тавар і загадзя пачынаеш публічна выказваць сваю зацікаўленасць у набыцці яго вялікай колькасці, то прадавец аўтаматычна падыме кошт гэтага тавару. Разумею, што пан Коўл казаў тое, што з нецярпеннем чакалі пачуць ад яго тысячы беларусаў, але, калі маеш справу з прыроджаным (у літаральным сэнсе) гандляром, то варта прагназаваць яго рэакцыю на свае словы,  напісаў Мікалай Статкевіч.

Нагадаем, учора на свабоду выйшлі 25 чалавек. Гэта стала расчараваннем для грамадскасці, бо, паводле ранейшых заяваў амерыканскага боку, можна было меркаваць, што на волю выйдзе 100  200 чалавек.

Пасля сённяшняга вызвалення ў беларускіх турмах працягваюць знаходзіцца 886 чалавек, якія патрапілі туды па палітычных прычынах.

аз