Пачаў працу пяты беларуска-ўкраінскі «Форум Астрожскіх». Яго грамадска-палітычная частка прызначаная на 18–19 верасня 2026 года ў Кіеве, паведамляе «Радыё Рацыя».
«Форум Астрожскіх» — рэгулярная сустрэча палітыкаў, даследчыкаў, экспертаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці дзвюх краін. Галоўная задача — выпрацоўваць практычныя прапановы для беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва.
Сёлета ў цэнтры ўвагі — месца дэмакратычнай Беларусі ў будучай сістэме бяспекі рэгіёна. Удзельнікам прапануюць абмеркаваць, як ператварыць падтрымку Украіны беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадскімі ініцыятывамі ў сталае партнёрства.
Арганізатары — Free Belarus Center, «Украінская прызма», Украінскі каталіцкі ўніверсітэт, Інстытут «Палітычная сфера», Цэнтр «Еўрапейскі дыялог» і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.
Назва «Форум Астрожскіх» адсылае да княскага роду Астрожскіх і супольнай гістарычнай спадчыны Беларусі і Украіны. Менавіта так яе тлумачылі ўдзельнікі папярэдніх сустрэч.
аз