Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Экспарт беларускага збожжа ў Латвію вырас у 913 разоў 

29.09.2026 09:22
Са студзеня праз Латвію прайшло 116,8 тысячы тон беларускіх збожжавых культур — у 913 разоў больш, чым за ўвесь 2025 год.
Ілюстрацыйнае фотаDeyana Stefanova Robova/ Shutterstock

Транзіт збожжавых культур з Расіі і Беларусі праз Латвію ў верасні рэзка вырас. Паводле дадзеных Службы дзяржаўных даходаў Латвіі (VID), якія абагульніў Delfi, за першыя 24 дні месяца з Расіі перавезлі 253,6 тысячы тон збожжа — амаль удвая больш, чым за ўвесь верасень мінулага года.

З Беларусі за гэты ж перыяд транзітам прайшло 40,1 тысячы тон. У верасні 2025 года беларускіх збожжавых праз Латвію не перавозілі.

Асабліва рэзкі рост назіраецца ў гадавой дынаміцы: са студзеня праз Латвію прайшло 116,8 тысячы тон беларускіх збожжавых — у 913 разоў больш, чым за ўвесь 2025 год. Расійскі транзіт склаў 593,7 тысячы тон, што на 8,9% менш за аб’ём мінулага года.

VID тлумачыць, што транзіт кантралюецца, каб не дапусціць парушэння санкцый ЕС, у тым ліку забароны на ўвоз тавараў з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны. За першыя восем месяцаў года латвійская мытня прадухіліла 842 парушэнні санкцый.

эж