Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дроны атакавалі пункт пропуску на мяжы Расіі і Беларусі

29.09.2026 11:58
Гэта ўжо не першы інцыдэнт у раёне «Чырвонага Каменя». 27 верасня паблізу пункта быў пашкоджаны грузавік.
 ,    , 29  2026 .
Пашкоджанны КПП, мяда Беларусі і РФ, 29 верасня 2026 г. https://t.me/supernova_plus

У ноч на 29 верасня беспілотнікі атакавалі міжнародны аўтамабільны пункт пропуску «Чырвоны Камень» на расійска-беларускай мяжы. Пра атаку паведаміў Telegram-канал Supernova+, апублікаваўшы відэа з месца здарэння.

На кадрах бачныя пашкоджанні інфраструктуры пункта пропуску і наступствы пажару. «Чырвоны Камень» размешчаны на расійскім баку мяжы насупраць беларускага пункта пропуску «Селішча» ў Гомельскай вобласці. Праз яго ажыццяўляецца аўтамабільная сувязь паміж Расіяй і Беларуссю.

Паводле канала Supernova+, праз маштаб пашкоджанняў паўнавартасная праца пункта пропуску ў бліжэйшы час можа быць ускладнена.

Гэта ўжо не першы інцыдэнт у раёне «Чырвонага Каменя». 27 верасня паблізу пункта быў пашкоджаны грузавік. Інфармацыі пра пацярпелых у выніку апошняй атакі няма. Афіцыйнай інфармацыі таксама пакуль няма.

nv.ua/эж