Цягнік Адлер — Мінск, які выехаў 27 верасня, будзе ехаць да беларускай сталіцы праз Оршу замест Гомеля, паведаміла Беларуская чыгунка.
— Паводле інфармацыі, якая паступіла ад ААТ „РЖД“, па тэхнічных прычынах 29 верасня 2026 года цягнік № 301 Адлер — Мінск адпраўленнем з Адлера 27 верасня 2026 года ў 17.52 і прыбыццём у Мінск 29 верасня 2026 года ў 17.10 будзе прытрымлівацца змененых раскладаў. Гомеля) да Мінска. У Мінск цягнік прыбудзе арыентыровачна ў 18.20 (замест 17.10), — паведаміла БЧ.
Для перавозкі пасажыраў прызначаны дадатковыя цягнікі ў Гомель і з Гомеля.
Расійская чыгуначная інфраструктура на прыгранічнай з Беларуссю Браншчыне знаходзіцца пад ударамі дронаў. Так, паведамлялася, што 29 верасня быў атакаваны перагон Трасна — Ржаніца. Да гэтага пад удар трапіла станцыя Унеча, праз якую ў Беларусь едуць цягнікі з курортных Анапы і Адлера — БЧ ужо інфармавала 28 верасня аб перанакіраванні саставу з Анапы.
нг