Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Зміцер Дашкевіч аб’явіў збор сродкаў на выданне дзвюх сваіх кніг

30.09.2026 14:30
Ён спадзяецца, што з дапамогай беларусаў, кнігі могуць пабачыць свет ужо ў канцы восені.
Зміцер і Наста Дашкевіч bysol.org

Зміцер і Наста Дашкевіч на сайце bysol.org звярнуліся з просьбай аб падтрымцы ў выданні дзвюх кніг, напісаных пасля вызвалення Змітра.

Сума збору —10 000 еўра, будзе прызначана на друк дзвюх кніг накладам у 1 000 асобнікаў.

Першая кніга «Як я без цябе? Лісты да жонкі» — гэта сведчанне болю і радасці, роспачы і надзеі, усяго таго, праз што праходзілі Зміцер і Наста цягам трох «тэрмінаў» з сакавіка 2023 года па верасень 2025 года. Больш за 500 лістоў да Насты былі адсканаваныя і набраныя, а гэта каля 1 500 сканаў. Гэты масіў тэксту быў разам з рэдактарам прасеяны і ўвасоблены ў кнігу.

Другая кніга «Псальмы і казанні», гэта ўжо вытрымкі з лістоў на біблійную тэматыку і вершы, якія ўласна з’яўляюцца лірычным перажываннем Божага Слова, сям'і і пакутаў Насты і Змітра.

Зміцер і Наста Дашкевіч спадзяюцца, што з дапамогай беларусаў, кнігі могуць пабачыць свет ужо ў канцы восені.

аз