Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька падвёў вынікі рабочага візіту дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сілаў у Бруселі, паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі Беларусі.
Нагадаем, 29 верасня Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на адкрыцці другога Форуму Еўрасаюза па парламенцкай дэмакратыі (EU Parliamentary Democracy Forum), арганізаванага прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсолай.
— Мы дамовіліся, што прэзідэнтка Еўрапарламента будзе апекаваць і ўдзельнічаць у канферэнцыі высокага ўзроўню, якая пройдзе ў Еўрапарламенце ў снежні бягучага года і цалкам будзе прысвечаная Беларусі. Другая справа, гэта запуск праграмы стажыровак для маладых беларусаў у 2027 годзе. Па-трэцяе, на сустрэчы са спікеркай ірландскага парламента дамовіліся зрабіць больш заўважнай дзейнасць групы за дэмакратычную Беларусь у фармаце альянса і павялічыць колькасць «хросных» беларускіх палітвязняў. У сваю чаргу галоўная тэма сустрэчы з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі «Еўранэст» Сяргеем Лагадзінскім — гэта ў лютым надаць статус назіральніка дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі, — заявіў Анатоль Лябедзька.
У Форуме Еўрасаюза па парламенцкай дэмакратыі ўдзельнічаюць дэпутаты нацыянальных парламентаў, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і міжнародных арганізацый.
аз