Максім Рыжанкоў назваў вызваленне палітвязняў адным з фактараў развіцця адносін Беларусі і ЗША. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі заявіў у інтэрв’ю ТАСС, на якое спасылаецца Reform.news. Вызваленне палітвязняў чыноўнік рэжыму Лукашэнкі назваў «мінімальнымі выдаткамі, за якімі стаіць вырашэнне дастаткова сур’ёзных эканамічных пытанняў».
— Вядома, ёсць пэўныя раздражняльнікі, якія іх крыху стрымліваюць на шляху. Гэта ў тым ліку зняволеныя, якіх яны пакрысе спрабуюць выцягнуць. І прэзідэнт, увогуле, не пярэчыць у пэўнай ступені, таму што гэтыя людзі, часткова некаторыя, ужо ўсвядомілі свае паводзіны, іншыя адседзелі пэўны час і разумеюць, што лепш не трапляць туды зноў. З пункту гледжання таго, што гэта ўсё ж спрыяе нармалізацыі адносін, гэта нават выгадна. І гэта зразумеюць нашы людзі, — сказаў Рыжнакоў.
Функцыянер таксама заявіў, што Мінск разлічвае на «нармальныя, добрыя» адносіны з Вашынгтонам і гатовы надалей аднаўляць сувязі паміж абедзвюма сталіцамі.
эж