Прэміяй «Голас пакалення Свабоды« сёлета былі ўганараваныя дзевяць выбітных прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай літаратурнай, журналісцкай і праваабарончай супольнасці, якія пасля 2020 года былі вымушаныя пакінуць краіну, але працягваюць творчасць і грамадскую дзейнасць у выгнанні.
7 лістапада 2026 года ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску а 18:00 адбудзецца сустрэча з лаўрэатамі гэтага года ў межах мерапрыемстваў вакол 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця, паведамляе «Вясна».
Падчас сустрэчы будзе прадстаўленая кніга «Голас пакалення Свабоды» — зборнік інтэрв’ю з лаўрэатамі прэміі.
Госці сустрэчы:
Наталля Бордак — паэтка і мастачка;
Аляксандр Манцэвіч — журналіст, грамадскі дзеяч;
Алесь Лозка — фалькларыст, грамадскі дзеяч;
Соф’я Савелава — педагог.
У цэнтры ўвагі будуць новая беларуская проза, пытанні перакладу і кнігавыдання, творчасць пісьменніц, жыццё і праца ў эміграцыі, а таксама развіццё беларускай літаратуры па-за межамі радзімы.
Мы ўбачым прэм’еры буктрэйлераў шасці кніг-фіналістаў, пачуем словы журы і даведаемся імёны лаўрэатаў прэміі Гедройця 2026. Падзея прымеркаваная да ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця — самай значнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі.
Завяршэннем вечара стане музычны выступ спецыяльнага госця — Лявона Вольскага разам з гітарыстам Паўлам Трыпуцем.
Поўная праграма мерапрыемстваў даступная тут.
Арганізатары прэміі «Голас пакалення Свабоды»: Беларускі ПЭН у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Прэс-клубам Беларусь, фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» і Фондам Алеся Бяляцкага.
аз