На памежным пункце Меднікі літоўскія памежнікі не ўпусцілі ў краіну грузавіка, які перавозіў больш за сем тон радыеактыўных грыбоў з Беларусі. Груз лісічак быў адпраўлены назад у Беларусь.
Як паведаміла Літоўская памежная служба, грузавіком кіраваў 36-гадовы грамадзянін Беларусі з часовым дазволам на пражыванне ў Літве. Падчас агляду транспартнага сродку спрацавала сістэма радыяцыйнага кантролю. У выніку дадатковай праверкі была выяўленая наяўнасць радыеактыўнага ізатопа цэзію-137.
Свежыя лісічкі былі спакаваныя ў драўляныя скрыні. Пасля кансультацыі з літоўскім Цэнтрам радыяцыйнай бяспекі было прынята рашэнне аб забароне ўезду транспартнага сродку на тэрыторыю краіны. Грузавік разам з грузам адправілі назад у Беларусь.
Груз не быў арыштаваны з-за хуткапсавальнага характару тавару.
Усяго ў грузавіку знаходзіліся 7128 кг лісічак — 2376 скрыняў па 4 кілаграмы. Магутнасць дозы на паверхні грузу дасягала 0,06 мкЗв/г пры прыродным радыяцыйным фоне 0,02 мкЗв/г.
IAR/аз